Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Скарб адмысловы – Слова

Количество просмотров:

Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства, які закліканы ўшаноўваць духоўную спадчыну беларусаў, прапагандаваць культурныя традыцыі, падтрымліваць кнігі і кнігавыдавецтва.

За гісторыю свайго існавання нацыянальнае свята праходзіла ў Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Міры, Камянцы, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Шчучыне і іншых гарадах. У 2018 годзе гонар стаць сталіцай Дня беларускага пісьменства выпаў Іванаву. Іванаўшчына вітала гасцей з розных куточкаў Беларусі і замежжа. У рамках святкавання ладзіліся шматлікія мерапрыемствы, сярод якіх рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга», фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», фестываль кнігі і прэсы, цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі, адбылося адкрыццё тэматычнага памятнага знака на вуліцы 17 Верасня. 
Сёлета ўрачыстасці пройдуць у Бялынічах Магілёўскай вобласці. Пэўна, зноў жа галоўнымі героямі на свяце будуць яе Вялікасць Кніга, дабрадзейнае Слова і тыя, хто мае дачыненне да пачэснай справы жывапісання словам, кнігавыдання, чытання.
Іванаўская зямля спрадвеку славілася людзьмі таленавітымі, якія не толькі адчувалі мастацкую вартасць твораў, але і самі стваралі літаратурныя шэдэўры. Гісторыю роднага краю, красу краявідаў, багаты ўнутраны свет чалавека, каларытныя вобразы палешукоў увекавечылі ў сваіх творах Аляксей Каўко, Васіль Жушма, Валерый Кухарчук, Анатоль Крэйдзіч, Лізавета Саханчук, Уладзімір Гетманчук... І цяпер нашы землякі – аматары прыгожага пісьменства – дасылаюць свае вершаваныя радкі ў рэдакцыю «ЯК», каб падзяліцца з чытачамі раёнкі тым, што натхняе, радуе, хвалюе. Тэмы твораў надзвычай разнастайныя, як і акаляючае жыццё. Але найлепей пра гэта раскажа чарговы выпуск літаратурнай «Ясельды».

Фото mlyn.by.

 Ірына Саломка.