Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Скарбы роднай мовы

Количество просмотров:

Першы дзень восені – дзень незвычайны. У гэтым упэўнены супрацоўнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава. Гэта пачатак навучальнага года і сапраўднае свята ведаў.

З гэтай нагоды бібліятэкары запрасілі маленькіх чытачоў у літаратурную гасцёўню "Да скарбаў роднай мовы". Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра родную мову, а таксама паказалі свае разумовыя і творчыя здольнасці ў займальных заданнях на логіку. Прысутныя паглядзелі фільм пра сваю малую радзіму, які суправаджаўся музычнымі нумарамі ў выкананні выкладчыкаў школы мастацтваў імя Напалеона Орды. Бібліятэкар Валянціна Пашко правяла экскурсію па тэматычнай выставе «Асветнікі зямлі беларускай».

Ірына Саломка.