Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Смачная экскурсія ў Моталь

Количество просмотров:

muzei motolКалектыў прыватнага швейнага прадпрыемства “Фэбрыкас” з Брэста на днях пабываў на экскурсіі ў Мотальскім музеі народнай творчасці.

Яго работнікі правялі для гасцей лекцыю-экскурсію “Святыя вечары” і абзорную экскурсію з элементамі “жывога гуку” па зімоваму каляндарнаму цыклу, дзе ў кожнай экспазіцыйнай зале расказ экскурсавода дапоўнілі народнымі песнямі, мелодыямі, бытавымі замалёўкамі. А яшчэ – спяклі сапраўдны “Вясельны каравай” і правялі дэгустацыю мотальскіх прысмакаў (каўбаскі, вяндліны, вэнджанай рыбы, шурпы, печыва…).
Турысты былі настолькі задаволены паслугамі, што не прамінулі запісаць шчырую падзяку музейным работнікам у кнізе водгукаў.