Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Старажытны Полацк – старажытнаму Янаву.

Количество просмотров:

den pismennosti 1Перададзена эстафета Дня беларускага пісьменства

Эстафета юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства ўрачыста перададзена Іванаву. Падзея адбылася ў мінулую нядзелю ў Полацку. Свята было насычана  багатай праграмай.  Зразумела чаму: адразу некалькі значных дат сышліся ў часе свята. Гэта 500-годдзе беларускай друкаванай кнігі і 1155–годдзе Полацка. Адна дата цягнула за сабой згадку другой, што было заўважна ў тым ліку і ў прывітальным слове Кіраўніка краіны, якое зачытаў намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, і ва ўласных словах віцэ-прэм’ера: “Святкуючы дзень беларускага пісьменства, мы аддаем даніну павагі тым, хто стварыў нашу дзяржаўнасць, культуру, адукацыю, высокі ўзровень нацыянальнага мастацтва”.

 У рамках правядзення свята быў адкрыты помнік “Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці”, праведзены “круглы стол” “Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы”, адбыўся Фестываль кнігі і прэсы. Таксама ў рамках свята былі названы пераможцы рэспубліканскага конкурса “Нацыянальная літаратурная прэмія”. Сярод іх вядомыя сучасныя аўтары Людміла Рублеўская, Міхаіл Пазнякоў, Маргарыта Латышкевіч.
Разнастайнасць мерапрыемстваў адзначыла Міністр інфармацыі Лілія Ананіч, адначасна паставіўшы задачу і перад наступным, “нашым” Днём: “Наступны Дзень пісьменства юбілейны, і гэта абавязвае таксама правесці свята на найвышэйшым узроўні”.
Перадача эстафеты адбылася ў асноўны дзень свята, 3 верасня. Вымпел са Скарынавай сімволікай – сонцам і месяцам, а таксама куфар у выглядзе старадаўняй кнігі Юрыю Бісуну ўручыў старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук (дарэчы, ураджэнец Драгічына).

den pismennosti 2

den pismennosti 3

den pismennosti 4


Звяртаючыся да прысутных, старшыня Іванаўскага райвыканкама адзначыў, што дэлегацыя нашага раёна з вялікім задавальненнем прыняла ўдзел у свяце, якое прымаў Полацк – горад, які з даўніх часоў быў адным з галоўных цэнтраў нашай гісторыі і культуры.
“Мы ганарымся тым, што ў 2018 годзе месцам правядзення юбілейнага Дня беларускага пісьменства выбраны наш горад Іванава, які багаты гістарычнай спадчынай і духоўнымі традыцыямі народа. На Іванаўшчыне пачынаўся род класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага, культурнага і грамадскага дзеяча Напалеона Орды. Наша зямля выгадавала многіх сучасных літаратараў”, – адзначыў Юрый Юр’евіч.
Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што Іванава дастойна прыме гасцей і пазнаёміць з багатай спадчынай унікальнага кутка палескай зямлі.
«Велічнае, яскравае свята. Уражвае і колькась гасцей, і высокі ўзровень правядзення. Гэта абавязвае нас правесці юбілейны, XXV Дзень пісьменства таксама якасна і прафесійна, як у Полацку», - робіць вывад яшчэ адзін член дэлегацыі, старшыня Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў Канстанцін Ваўрук.
Завяршыліся святочныя мерапрыемствы канцэртам “Залатая калекцыя беларускай песні”.

Ігар Сахарук.
Фота газеты «Полацкі веснік».