Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Сучасная «Рэпка»

Количество просмотров:

Музычна-тэатральнае прадстаўленне «Рэпка на новы лад», падрыхтаванае настаўнікамі і навучэнцамі харавога аддзялення дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Орды, прыемна разнастаіла вясновае культурнае жыццё Іванаўшчыны.

19 красавіка адразу два спектаклі на сцэне раённага ЦК і НТ убачылі выхаванцы дзіцячых садоў, школ і жыхары горада. Сюды ў рамках дабрачыннасці запрашаліся таксама дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.
Аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам-пастаноўшчыкам мюзікла выступіла Наталля Серада. У прадстаўленні выконваліся вакальныя нумары ў эстраднай манеры, пераробленыя на новы лад. Дзеючымі асобамі з арыгінальнай гісторыі былі дзед, бабка, унучка, жучка, кошка, мышка, а вялікая роля надавалася новаўведзеным персанажам – пудзілу, крату, гародніне, пустазеллю і вірусам

Repka 1
Repka 3

. Акцёрскае майстэрства гледачам прадэманстравалі настаўнікі ДШМ Андрэй Страпко, Андрэй Шурхай, Наталля Серада, Кацярына Талатыннік, Ірына Куліч і юныя навучэнцы Аляксандра Фельдман, Марыя Несцярэнка, Вераніка Серада, Ульяна Гардзяйчук, Вераніка Жушма, Анастасія і Кацярына Вайцяховіч, Анастасія Гарох, Мікіта Серада, Захар Марчук, Ягор Вацкель і яшчэ каля 80 акцёраў у другарадных ролях.
Словы падзякі за дапамогу ў правядзенні прадстаўлення арганізатары выказваюць дырэктару ДШМ Святлане Калодзіч, гукарэжысёру Ігару Панасовічу і аператару па святле Сяргею Палто.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
Фота аўтара.