Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Суквецце талентаў

Количество просмотров:

Святочны канцэрт пад такой назвай, прысвечаны заканчэнню навучальнага года, прайшоў у Адрыжынскай дзіцячай школе мастацтваў, дзе вучацца таленавітыя дзеці. Сёлета ў школе займалася 76 вучняў (33 – харэаграфія, 9 – фартэпіяна і 34 – баян). Займаюцца з дзецьмі шэсць настаўнікаў: два па класе баяна, адзін – па класе фартэпіяна, адзін па тэарэтычных дысцыплінах і два настаўнікі – па харэаграфіі. У 2018-2019 навучальным годзе школа актыўна працавала над развіццём творчага патэнцыялу навучэнцаў. Асабліва гэта выявілася падчас удзелу вучняў у алімпіядах, конкурсах і фестывалях.

Звяртаючыся да прысутных, дырэктар Адрыжынскай дзіцячай школы мастацтваў Іван Самахавец падкрэсліў, што геаграфія перамог вучняў сёння выходзіць далёка за межы Іванаўскага раёна і вобласці. Вучнямі і настаўнікамі за згаданы вучэбны год было заваявана 68 дыпломаў у раённых, абласных і міжнародных конкурсах і фестывалях. З іх 35 дыпломаў – на міжнародных інтэрнэт-конкурсах. Варта адзначыць, што і самі настаўнікі павышаюць свой метадычны ўзровень, назапашваюць і абагульняюць уласны вопыт,  адпраўляюць метадычныя напрацоўкі на інтэрнэт-конкурс для педагогаў, атрымліваючы высокую адзнаку сваіх работ у выглядзе дыпломаў розных ступеняў. Вялікую ініцыятыву праявілі настаўнікі І.А. Кунах, Н.С. Дзяцук, Л.А. Талатыннік.
Пасля афіцыйнага адкрыцця адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння выпускнікам пасведчанняў аб заканчэнні дзіцячай школы мастацтваў і атрыманні дадатковай адукацыі. Прадоўжылася свята насычанай канцэртнай праграмай.

Анастасія ЦАЛЮК.