Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Традыцыі ажываюць тут

Количество просмотров:

Ужо ў дзясяты раз у канцы чэрвеня г. п. Акцябрскі Гомельскай вобласці прымае ўдзельнікаў і гасцей рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня». Дадзены фестываль арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскім аб'яднаннем «Беларускі фонд культуры», Гомельскім абласным і Акцябрскім раённым выканаўчымі камітэтамі.

Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» праводзіцца з 1998 года. Ён накіраваны на падтрымку народнай творчасці, захаванне і пераемнасць традыцый рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры, далучэнне дзяцей і моладзі да розных відаў фальклору, павышэнне мастацкага ўзроўню і выканаўчага майстэрства калектываў.
Адкрыццё фестывалю пачалося з канцэрта-віншавання, і ў гэты ж дзень пачалася конкурсная праграма, якая доўжылася тры дні. Майстэрствам здзіўлялі танцавальныя пары і калектывы, дзіцяча-маладзёжныя фальклорныя калектывы, вакальныя і інструментальныя ансамблі, фальклорныя групы, індывідуальныя выканаўцы.
Прыемна адзначыць, што сярод шматлікіх
удзельнікаў фестывалю былі прадстаўнікі Іванаўскага раёна – дзіцячы фальклорны калектыў «Маталяне» (СДК аг. Моталь, кіраўнік Эльміра Юнураўна Каткавец) і народны фальклорны калектыў «Залядынская гамонка» (СДК в. Залядынне, кіраўнік Ірына Сяргееўна Кацко).  
Нашы калектывы вярнуліся з заслужанымі ўзнагародамі: дзіцячы фальклорны калектыў «Маталяне» і народны фальклорны калектыў «Залядынская гамонка» сталі лаўрэатамі 3-й ступені, а ў конкурсе чытальнікаў – лаўрэатамі 1-й і 3-й ступені.
Таксама ад Іванаўшчыны ездзіў на фестываль калектыў «Грай, гармонік» (кіраўнік Васіль Васільевіч Юхнік). У свяце прымалі ўдзел нашы землякі Валерыя Крокун, Сцяпан Лукашэвіч, Ірына Марзан, Назар Гац і Дар'я Палто, Вадзім Шкабара, Юлія Кульбеда, Дзмітрый Жыховіч, Марыя Дзямковіч, якія атрымалі дыпломы і памятныя прызы.

Настасся САМЧАНКА.