Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Творчая сустрэча

Количество просмотров:

Вялікія калядныя святы на працягу тысячагоддзяў дораць людзям святло веры, напаўняюць сэрцы любоўю і радасцю, прыносяць у кожны дом мір і згоду. Калейдаскоп калядных мерапрыемстваў быў завершаны творчай сустрэчай трох калектываў, якая адбылася ў філіяле СДК аг. Адрыжын – экспазіцыі краязнаўства ў в. Баландзічы. З каляднай зоркай і добрымі пажаданнямі, звонкімі песнямі і народнымі танцамі да жыхароў гэтага краю прыехалi фальклорны ансамбль «Славяначка» сельскага клуба в. Полкацічы, вакальны гурт «Палясяначка» СДК аг. Яечкавічы, народны вакальны ансамбль «Дзіва» СДК аг. Адрыжын. Са словамі прывітання і віншавання да землякоў звярнулася Валянціна Андрэеўна Барадзінчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Гэтым мерапрыемствам работнікі культуры яшчэ раз паказалі, што кожны куток Іванаўшчыны па-свойму багаты і слаўны непаўторнымі традыцыямі і звычаямі.

Дзіяна КРЭС.