Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Творчыя поспехі

Культура з’яўляецца той сілай, якая ўздымае людзям настрой, дапамагае перажываць розныя цяжкасці і не губляць аптымізму нават у самых складаных сітуацыях. Летась у нашай краіне і ва ўсім свеце склалася цяжкае эпідэмічнае становішча, якое негатыўна адбілася і на дзейнасці творчай сферы. Аднак нават у гэтыя суровы час установы культуры імкнуліся не спыняць сваю працу, несучы людзям святло мастацтва. Да прыкладу, настаўнікі і выхаванцы Адрыжынскай дзіцячай школы мастацтваў прымалі актыўны ўдзел у розных дыстанцыйных конкурсах. 

Так, вясной мінулага года ансамбль лыжачнікаў пад кіраўніцтвам Івана Самахаўца і ансамбль баяністаў Ірыны Кунах сталі дыпламантамі другой ступені I Міжнароднага шматжанравага конкурсу мастацтваў «Millennium» у Брэсце.

ansambllozhkarejkleen

bajjan

Не менш паспяховым атрымаўся ўдзел выхаванцаў школы ў I Міжнародным конкурсе мастацтваў «Летняя хваля». Дыпломы першай ступені атрымалі раней названы калектыў баяністаў і ансамбль танца «Dance life» (кір. Наталля Пашко).

dens

Яшчэ адну ўзнагароду, на гэты раз трэцяй ступені, баяністы заваявалі на II Міжнародным фестывалі-конкурсе «Gomel Fest». Разам з імі на прэстыжным форуме сваю творчасць прадэманстравалі ансамбль «Махраначка» (кір. Галіна Паўлюкавец), ансамблі «Dance life» і лыжачнікаў, якія адзначаны адпаведна дыпломамі 1-й і 3-й ступеняў.

mohkro

deti


Высокіх вынікаў ансамбль «Dance life» дасягнуў таксама на конкурсах «Піраміда зорак» і «Восеньскі зарапад», стаўшы адпаведна дыпламантам і лаўрэатам першай ступені. У сваю чаргу баяністы школы мастацтваў сталі трэцімі ў фестывалі «Піраміда зорак».
Не менш паспяхова для Адрыжынскай ДШМ пачаўся і гэты год. Упершыню ансамбль «Dance life» прыняў завочны ўдзел у IV Міжнародным тэлепраекце «Кубак Дружбы», які праходзіў у канцы студзеня ў Мінску. Удзельнікі ансамбля любяць танцаваць, а танец для іх – гэта маленькая жыццё, таму яны вельмі творча аднесліся да конкурсу. Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў дыстанцыйнай формы праводзілася ў прамым эфіры на канале FestivaliBY ў YouTube і прайшла на высокім узроўні. У скарбонку ансамбля лягла яшчэ адна ўзнагарода лаўрэата II ступені.

Фото: архив Одрижинской ДШИ.

 Валерый Міхальчук.