Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

«У гэты дзень, вясной сагрэты, усе кветкі, усмешкі – вам!»

Количество просмотров:

Пад такой назвай ў Іванаве прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня жанчын. У гэты вечар у раённым Цэнтры культуры і народных традыцый была створана атмасфера свята, утульнасці і вясны. І нават першыя сакавіцкія кветкі, якія ўручаліся ўсім гасцям мерапрыемства, сімвалізавалі маладосць, неўвядальную прыгажосць і пяшчоту, уласцівую ўсім жанчынам.

Са святам прысутных павіншаваў старшыня Іванаўскага райвыканкама Анатолій Ткачук. Ён адзначыў, што з імем жанчыны мы звязваем дабро, справядлівасць, любоў, вернасць. Але самы вялікі цуд на зямлі – гэта здольнасць жанчыны даваць жыццё, яе матчына прызначэнне.
– Прыемна адзначыць, што ў раёне 910 шматдзетных сем'яў, з іх 105 – выхоўваюць пяць і больш дзяцей. 176 жанчын узнагароджаны ордэнам Маці, – сказаў кіраўнік раёна. – Летась ста тром сем'ям прызначаны сямейны капітал. Усяго такіх сем'яў з пачатку дзеяння ўказа (з 2015 года) у раёне 623.
Анатолій Уладзіміравіч падзякаваў жанчынам Іванаўшчыны за працу, творчасць і цярпенне, за ўсмешкі і ўменне зрабіць кожны дзень светлым і шчаслівым, пажадаў усім здароўя, дабрабыту, душэўнай гармоніі.


Да гэтых шчырых слоў далучыліся і сапраўдныя джэнтльмены, якія на працягу ўсяго мерапрыемства дарылі прысутным свае віншаванні, цяпло і добры настрой. А яскравы канцэрт, падрыхтаваны работнікамі культуры Іванаўшчыны, стаў незабыўным успамінам пра свята. Гледачы пачулі ўсімі любімыя песні з вуснаў лепшых выканаўцаў раёна, удзельнікаў ансамбляў «Янаўскія чараўніцы», «Асалода», «Мотальскія мужыкі», «Палешукі», тэатра гумару «Лабуры», мужчынскага квартэта ЦКіНТ і інш. Вакальныя нумары ўзбагацілі 
танцавальныя ды музычныя ў выкананні выхаванцаў і педагогаў дзіцячай школы мастацтваў і харэаграфічнай школы, гумарыстычнага калектыву «Тутэйшыя». 
Напрыканцы мерыпрыемства вядучыя адзначылі: «Поспех – гэта паспець, як казала Марына Цвятаева. Дарагія жанчыны, паспявайце ўсюды і заўсёды, і ўсё ў вас атрымаецца так, як вы хочаце. Хай збудзецца ўсё, пра што вы марыце. Будзьце здаровыя, каханыя і шчаслівыя».

Валерый Міхальчук.