Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

У Опалі з размахам прайшла «Гулянка ў фальварку»

Учора аграгарадок Опаль прымаў традыцыйнае свята «Опальскі фальварак». У гэты раз мерапрыемства ператварылася ў жывы экскурс у гісторыю, прысвечаны знакамітым ураджэнцам і дзеячам Янаўскага краю – ад Напалеона Орды і Фёдара Дастаеўскага да роду Скірмунтаў і Вішнявецкіх.

Праграма пад назвай «Гулянка ў фальварку» ўключала элементы рэканструкцыі. Гасцей чакалі вясёлыя гульні, конкурсы і майстар-класы па гісторыка-бытавых танцах. Музычны настрой стваралі запрошаныя калектывы з Драгічынскага і Маларыцкага раёнаў.

На працягу ўсяго свята працавалі гандлёвыя рады і выставы-продажы хатніх пачастункаў ад сельскіх Дамоў культуры раёна. Таксама ў ходзе мерапрыемства адбыўся міні-пленэр, дзе навучэнцы і педагогі дзіцячых школ мастацтваў стваралі карціны мясцовых краявідаў, якія ўручалі ўдзельнікам свята ў якасці памятных падарункаў.

Свята атрымалася яркім і душэўным. Поўны рэпартаж чытайце ў бліжэйшым нумары нашай газеты.

falvarak-1

falvarak-2

falvarak-10

falvarak-7

Валерый Міхальчук.