Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

У пошуках папараць-кветкі

 

Учора ў гарадскім парку адбылося купальскае свята «У пошуках папараць-кветкі».

Казачная гісторыя сабрала гледачоў ў летнім амфітэатры. Яны сталі сведкамі, як гарадскія рабяты – студэнтка Мар’я і завучка-батанік Іван – у купальскую ноч трапляюць у лес. Казачныя стварэнні Кікімара, Лясун, Русалка і Вадзянік выкрадаюць дзяўчыну і вырашаюць пакінуць яе назаўжды ў сябе. Іван хоча выратаваць сяброўку, але лясныя жыхары патрабуюць ад яго знайсці папараць-кветку. У момант, калі цуд-расліна дастаецца маладому чалавеку, з'яўляецца сам Купала, які праганяе нячысцікаў. Ён жадае прысутным шчасця і моцнай сям'і, любові і дабрыні, дорыць усім ноч весялосці і радасці.

На працягу ўсяго свята сваёй творчасцю гледачоў радавалі фальклорныя калектывы «Асалода» і «Явар ды каліна» з Пінска. Таксама праводзіліся конкурсы і гульні. Для ўсіх гасцей мерапрыемства працавалі гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны.

kupale-2

А сёння ўвечары ў аграгарадку Рудск адбудзецца раённы купальскі фэст «На купала сонца грала!». У праграме свята ўрачыстае шэсце, тэатралізаванае канцэртнае шоу, конкурс прыгажосці «Міс Купалінка», розныя конкурсы, гульні і забаўкі. Запрашаем усіх на свята, пачатак у 20.00 каля сельскага Дома культуры.

kupale-3

kupale-4

kupale-5

kupale-6

Валерый Міхальчук.

Фота аўтара.