Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Узлашчанае слова бруілася вяснова

Количество просмотров:

У Міжнародны дзень роднай мовы сельскай бібліятэкай аг. Тышкавічы сумесна з работнікамі мясцовага Дома культуры праведзена літаратурна-пазнавальная праграма «Староначкі з моўнай скарбоначкі», падчас якой гучалі мілагучныя беларускамоўныя вершы і песні, байкі і гумарэскі, прыказкі і загадкі ў выкананні юных чытачоў: Марыі Каліноўскай, Ксеніі Бартош, Ірыны Аніскавец, Арыны Бартош, Крысціны Калесніковіч, Андрэя Новіка, Святланы Мелькевіч, Веранікі Бартош, Антаніны Дзямковіч і інш.

Наколькі каларытнае і трапнае беларускае слова, можна было ўпэўніцца, звярнуўшыся да тэматычнай кніжнай выставы дзіцячых твораў «Святло роднага слова».
Дзеці бліжэй пазнаёміліся з творчасцю аднаго са старэйшых дзіцячых пісьменнікаў нашай краіны Уладзіміра Мацвеенкі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, вясёлкаўскай прэміі імя Васіля Віткі, уладальніка ганаровага медаля «За вялікі ўклад у літаратуру». У яго творах падаюцца амаль што ўсе формы і жанры дзіцячай паэзіі: вершы, песні, смяшынкі, каламбуры, скорагаворкі, чыстагаворкі, перакруткі, а таксама рознага кшталту загадкі – на ўсякі густ, і для навукі, і для забавы.
Зацікавіла ўдзельнікаў праграмы і адна з новых кніг сучаснага беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава «Лічба з літарай сябруюць», разам з якой яны праверылі свае веды ў адгадванні загадак-задачак, загадак-жартаў, паказалі моўную эрудыцыю.

Ирина СОЛОМКА.