Телефон рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 Email: zviazda@brest.by

Культура

Вечным застаецца слова

bryl 1Тэматычная праграма “Пішу, як жыву”, прысвечаная векавому юбілею выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Брыля, прайшла ў раённай бібліятэцы імя Фёдара Панфёрава.
Запрошаныя на мерапрыемства навучэнцы гарадскіх устаноў адукацыі разам з вядучымі прайшліся жыццёвымі сцежкамі таленавітага мастака слова, прыгадалі творчасць аўтара, прасякнутую глыбокім пачуццём да Бацькаўшчыны. Сумленнае служэнне роднай зямлі, народу было сэнсам яго жыцця.


“Пішу як жыву”, – прызнаваўся дасведчаны майстар пісьменніцкага цэху ў адной з кніг. Менавіта так ён і жыў.
У творах пісьменніка ярка вымалёўваюцца людзі з няпростым лёсам, вечныя працаўнікі, сцвярджаюцца маральныя каштоўнасці чалавека, уздымаюцца балючыя праблемы беларускай мовы, гісторыі, культуры. Пра ўсё гэта ішла размова падчас мерапрыемства. Яго ўдзельнікі мелі магчымасць паглядзець тэматычныя відэаматэрыялы, паслухаць успаміны пра творцу Ігара Уладзіміравіча Гетмана, галоўнага  рэдактара раённай газеты “Янаўскі край”, які быў непасрэдна знаёмы з пісьменнікам.  
Хаця Янкі Брыля няма на зямлі ўжо больш за дзясятак гадоў, але яго шчодрая спадчына заўсёды з намі, і праз яе пісьменнік застаецца жывым, даверліва і мудра размаўляе з сучаснікам.

bryl 2

Ірына САЛОМКА.