Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Вечным застаецца слова

Количество просмотров:

Літаратурная вечарына «Максім Багдановіч. Слаўлю край свой у песнях і вершах» прайшла 17 жніўня ў сельскай бібліятэцы аг. Моладава.

Запрошаныя на мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бібліятэкарам прайшліся сцежкамі таленавітага мастака слова, прыгадалі творчасць аўтара, прасякнутую глыбокім пачуццём да Бацькаўшчыны.
Падчас сустрэчы дзеці пранікнёна чыталі вершы М. Багдановіча «Астры», «Прыйдзе вясна», «Слуцкія ткачыхі», «Маёвая песня», «Над возерам», «Вечар» і іншыя.
Хоць вядомага класіка беларускай літаратуры ўжо даўно няма на зямлі, але яго шчодрая спадчына заўсёды з намі, і праз яе паэт застаецца жывым, даверліва і мудра размаўляе з сучаснікам.

Кацярына КУХАРЧУК.