Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Вежы, з якіх беларусы бачаць цэлы свет

Количество просмотров:

Так ёмка і трапна ахарактарызаваў творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, чый 135-гадовы юбілей адзначаецца сёлета, пісьменнік Віктар Шніп.
Работнікі дзяржаўнай установы культуры “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І.Панфёрава” шырока прапагандуюць творчасць юбіляраў сярод падлеткаў і моладзі. З гэтай мэтай заснаваны агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы па папулярызацыі жыцця і творчасці класікаў нацыянальнай літаратуры «Не змоўкне голас песняроў». У рамках конкурсу ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы.


Вусны часопіс «Песняры зямлі беларускай» з запрашэннем вучняў 4-х класаў гімназіі прайшоў у Іванаўскай дзіцячай бібліятэцы. На памяць аб сустрэчы дзецям былі падораны кніжкі-самаробкі з вершамі таленавітых мастакоў слова.
Прагуляцца сцяжынкамі Якуба Коласа і заглянуць у госці да Янкі Купалы падчас літаратурна-музычнай гадзіны «Песняры зямлі беларускай” запрасілі сваіх чытачоў і вучняў Псышчаўскай школы бібліятэкар
аг. Псышчава Валянціна Спаравік, бібліятэкар школьнай бібліятэкі Вольга Мазько і работнік Дома культуры
Валянціна Новік.
Тэматычная праграма “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…” прайшла ў сельскай бібліятэцы аг. Моталь. На свята была запрошана мясцовая паэтка Валянціна Кульбеда-Бакун. Яна прачытала вершы, прысвечаныя Купале і Коласу. Прагучалі песні, напісаныя на словы аўтаркі.
У ходзе мерапрыемстваў адзначалася, што песняры не засталіся ў 20 стагоддзі, а пераступілі ў трэцяе тысячагоддзе і яно будзе азорана іх светачам, таму што нам у спадчыну засталося тое, што натхнёна апета імі, –
беларускія прасторы, наша Бацькаўшчына, якая паяднана лёсам песняроў з кожным чалавечым сэрцам.

Ирина СОЛОМКА.

На здымку: свята ў аг. Псышчава.