Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Вучэнне – люстэрка жыцця

Количество просмотров:

tyshk bibliotekaУ рамках Тыдня беларускага пісьменства на пазнавальную гадзіну, прысвечаную Дню ведаў і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, падрыхтаваную бібліятэкарам сельскай бібліятэкі аг. Тышкавічы Інай Данілевіч, былі запрошаны навучэнцы 2-5 класаў мясцовай школы.
Школьнікі здзейснілі віртуальную вандроўку ў Старажытны Егіпет (менавіта тут у трэцім тысячагоддзі да нашай эры «выяўлены» першыя школьнікі), Старажытную Грэцыю, Старажытны Рым, Еўропу эпохі Сярэднявечча, Старажытную Русь. Размова вялася пра гісторыю стварэння школ, адзначалася, што на тэрыторыі цяперашняй Беларусі адной з першых навучальных устаноў стала Слуцкая гімназія.
У ходзе праграмы дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра вучэнне, пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра сучасныя школы іншых краін. Удзельнікам было прапанавана пафантазіраваць і напісаць невялікі аповед пра школу іх мары, дапоўніўшы яго малюнкам.
Пазнавальная інфармацыя суправаджалася электроннай прэзентацыяй, відэафільмам пра гісторыю кнігадрукавання, кніжнай выставай «Асветнікі – першанастаўнікі ўсіх славян».
Вучні даведаліся і пра тое, што ў год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання старажытны Полацк эстафету Дня беларускага пісьменства ўрачыста перадаў нашаму гораду Іванава.

Ірына САЛОМКА.