Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Вышэйшая ўзнагарода – у «Славяначкі-Next»

На пачатку года, 20 студзеня, на сцэне Палаца культуры чыгуначнікаў у Мінску прайшоў другі адкрыты рэспубліканскі разнажанравы конкурс «Жарынка-2024», у якім прыняў удзел узорны эксперыментальны спеўны гурт «Славяначка-Next» Іванаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Напалеона Орды. Яго кіраўніком і стваральнікам з’яўляецца таленавіты педагог дадзенай установы адукацыі С.І. Ксёнда.

– Конкурс сабраў адораных юных артыстаў з розных куточкаў Беларусі, якія прадставілі спеўнае майстэрства розных напрамкаў, – расказвае Святлана Іванаўна. – Адчуць каларыт кожнага рэгіёна нашай краіны магчыма было, толькі прагледзеўшы намінацыю народных спеваў. Манера выканання, рух да аўтэнтыкі, палеская гаворка, адпаведнае ўбранне нібы перанеслі слухачоў у мінулае. Адным з самых яркіх і запамінальных удзельнікаў фестывалю аказаўся менавіта наш гурт, які ў выніку атрымаў вышэйшую ўзнагароду – Гран-пры. Разам з дзецьмі мы акапэльна (без інструментальнага суправаджэння) выканалі песню «Палескія веснянкі».

slavyanochka-2
Сёння ў склад «Славяначкі-Next» уваходзяць Вікторыя Мінзэр, Варвара Камкова, Ганна і Уладзімір Клімовічы, Раман Кухарчук, Дар’я Снітавец, Варвара Марынчык, Ганна Сляпчук, Таццяна Трапачка, Дар’я Марзан, Надзея Печур, Вераніка Дабрадзей, Серафім Апольскі. У гэтай творчай каманды ўжо шмат перамог, узнагарод рознага ўзроўню, але спыняцца на дасягнутым дзеці сумесна з мастацкім кіраўніком не збіраюцца. Дык пажадаем ім далейшых поспехаў і натхнення!

Кацярына Кухарчук.

P.S.: Святлана Ксёнда выказвае словы шчырай удзячнасці арганізатарам паездкі ў сталіцу: начальніку аддзела культуры райвыканкама Валянціне Барадзінчык, дырэктару Іванаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Напалеона Орды Святлане Маёравай, заўзятым памочнікам – бацькам, спевакам Т.А. Андрас, А.М. Клімовіч і кіроўцу транспартнага сродку С.С. Аргеру за шчырае стаўленне да дзяцей і сваёй працы. Без веры і пад-
трымкі гэтых людзей дасягаць значных вышынь было б складаней.