Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

«Яначка» здзівіла журы «Славяначкі»

Количество просмотров:

На мінулым тыдні ў Брэсце прайшоў міжнародны конкурс-фестываль для дзяцей і моладзі «Славяначка», арганізатарам якога выступілі прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі.

Праект мае высакародную мэту – выяўляць адораных выканаўцаў з далейшай падтрымкай іх таленту і выканальніцкага майстэрства.
У гэтым годзе конкурсныя намінацыі ўключалі шырокае мастацкае прадстаўніцтва: харавы спеў, акадэмічны, эстрадны і народны вакал, а таксама сцэнічнае, харэаграфічнае i цыркавое мастацтва, тэатр мод. Удзельнікі ансамбля танца «Яначка» дзяржаўнай установы адукацыі «Іванаўская дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў» пад кіраўніцтвам балетмайстара Марыі Віктараўны Юшкевіч прадставілі на суд журы танцавальную праграму, якая складалася з двух нумароў: беларускага карагода «Лецейка» і рускага стылізаванага танца «Купалінка». Па выніках конкурснай праграмы «Яначка» атрымала дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі «Народна-стылізаваны танец».  

Анастасія ЦАЛЮК .