Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Юбілей у «доме душы»

Количество просмотров:

Менавіта так, домам душы, называюць у народзе бібліятэку. Хіба ж не тут, дзе сабраны адвечныя скарбы мудрасці, духоўнай культуры, знахо-
дзім мы адхланенне для душы, набіраемся розуму і дабрыні, чалавечымся?
На працягу 80-ці гадоў гасцінна сустракае кожнага наведвальніка сельская бібліятэка аграгарадка Дружылавічы.

Днямі яна разам са сваімі прыхільнікамі адзначыла свой паважаны юбілей. Падчас мерапрыемства ёй былі адрасаваны прачулыя віншаванні, гучалі песні ў выкананні вакальнага гурта «Жывіца».
Было пра што расказаць гасцям сардэчным і сціплым Н.В. Мацейчык і А.М. Багаль, якія ў свой час працавалі ў бібліятэцы і мелі непасрэднае дачыненне да гэтага прыгожага свята. Пранікнёным словам успомнілі А.П. Праневіч, якой ужо няма сярод жывых, але ў памяці землякоў яна застаецца светлым чалавекам, які 34 гады аддаваў сябе бібліятэчнай справе, у тым ліку 16 гадоў шчыраваў у Дружылавіцкай бібліятэцы.
З пашанай і любоўю гаварыла пра жыццё надзённае цяперашні біблія-тэкар В.П. Багаль, дзякавала чытачам за адданасць кнізе. У гэты дзень былі ўшанаваны самыя актыўныя і эрудзіраваныя чытачы Н.П. Казінская, С.М. Кухарчук, Т.П. Райкевіч і інш., самая чытаючая сям’я Пашкевіч, члены клуба сямейнага чытання «Натхненне», артысты, з удзелам якіх праходзяць усе мерапрыемствы, Наталля Рэуцкая, Аліна і Вераніка Важынскія, Крысціна і Дзяніс Шумак, Ксенія Сахарэвіч, Раман Пашкевіч, Ірына і Багдан Лелеш.
Юбілейная ўрачыстасць яркай старонкай упісана ў летапіс біблія-
тэкі, а наперадзе – шмат новых карысных задум і праектаў, ды ў паўсядзённасці добрых спраў адно застаецца нязменным – далучэнне чытачоў да кніжных скарбаў.


 Ірына Саломка.