Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Юбілей «Залядынскай гамонкі»

Количество просмотров:

Прыемная культурная падзея адбудзецца на наступным тыдні.

Фальклорна-этнаграфічны гурт «Залядынская гамонка» сельскага Дома культуры вёскі Залядынне будзе адзначаць юбілей – дзесяць гадоў з дня стварэння творчага калектыву, які знаёміць з традыцыйнай народнай культурай, абрадамі, песнямі, бытавымі танцамі. Стваральнік і мастацкі кіраўнік «Залядынскай гамонкі» Ірына Сяргееўна Кацко адзначыла, што на свяце будуць прысутнічаць не толькі ўдзельніцы гурта, але і шматлікія госці, якія прыедуць з розных куткоў краіны і замежжа.
Святочныя мерапрыемствы адбудуцца 2 жніўня на базе сельскага Дома культуры вёскі Залядынне. Пачатак канцэртнай праграмы ў 15:00. Уваход вольны. Запрашаем усіх жадаючых на мерапрыемства.

Анастасія ЦАЛЮК.