Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

З думай аб Радзіме

Количество просмотров:

Краязнаўчы брэйн-рынг «Жыві і красуй вечна, край Іванаўскі!», прысвечаны Году малой радзімы, прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя. Ф.І. Панфёрава ў рамках пасяджэння клуба «БЛІК» (бібліятэчная ліга інтэлектуальных каманд). 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды гімназіі «Камета» і СШ №3 «Алмаз». Падчас яго вядучыя разам з удзельнікамі перагарнулі старонкі гісторыі Іванаўскага краю, паразважалі пра тое, чым ганарыцца горад і раён.
У ходзе брэйн-рынга школьнікі ў чарговы раз пераканаліся, што жывуць у самабытным, багатым на гістарычныя падзеі куточку Палесся.

Ірына Саломка.