Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

З узнагародамі са сталіцы

Количество просмотров:

б’яднаў Міжнародны конкурс мастацтваў «Talented Kids». Таленавітыя дзеці з розных куточкаў Беларусі і Расіі з’ехаліся 13 кастрычніка ў Мінск, каб паказаць сябе і паглядзець на іншых.
Сотні рэпетыцый і ўсяго адзін шанец, каб перамагчы сваё хваляванне і паказаць майстэрства. Канкурэнцыя на падобных мерапрыемствах толькі на карысць, яна вучыць развівацца і натхняе на новыя старты. Аднак для журы на сцэне ўсе роўныя: і вопытныя артысты, і пачаткоўцы.

Задача «Talented Kids» не толькі запаліць новыя імёны на беларускай сцэне, але і падтрымліваць нашы культурныя традыцыі. Таму ў праграме было нямала самабытных нумароў нацыянальнага характару.
Надоўга запомніцца гэты конкурс і для юных артыстаў Адрыжынскай дзіцячай школы мастацтваў. Па выніках конкурсу вакальны ансамбль да-
дзенай установы адукацыі стаў дыпламантам першай ступені (настаўнік Л.А. Талатыннік), ансамбль лыжкароў – лаўрэатам першай ступені (настаўнік І.В. Самахавец), ансамбль танца Dance life атрымаў дыплом за ўдзел (настаўнік Н.С. Дзяцук).

Катерина КУХАРЧУК.