Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Культура

Запрашаем на выставу “Ганаруся табою, Беларусь сінявокая”

Количество просмотров:

Дзень Незалежнасці – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю нашай Айчыны, верыць у яе будучыню і ўносіць свой уклад у яе росквіт. Гэта свята, падчас якога мы згадваем мінулае нашай краіны, услаўляем сённяшнія дасягненні і выказваем веру ў годную будучыню. Галоўнае свята краіны адзначаецца ва ўсіх куточках роднай Беларусі.

Іванаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І.Панфёрава прысвяціла гістарычным падзеям 3 ліпеня разгорнутую кніжна-ілюстрацыйную выставу-экспазіцыю “Ганаруся табою, Беларусь сінявокая”.  Яе раздзелы прысвечаны падзеям вызвалення Беларусі, Брэстчыны і Іванаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе адлюстраваныход ваенных аперацый, лёсы людзей, гісторыя горада і раёна ў ваенны час, сучасныя дасягненні краіны, вобласці, раёна.

Сярод экспазіцыйных твораў цікавасць як для маладых людзей, так і для чытачоў больш старэйшага ўзросту ўяўляюць альбомы і энцыклапедыі, галоўным матывам якіх з’яўляецца  Брэстчына і родная Іванаўшчына.А таксама кнігі, якія расказваюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, сучасны стан развіцця краіны, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі. На выставе знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны і нашага раёну.

Запрашаем усіх жадаючын наведаць выставу-экспазіцыю, якая размешчана ў чытальнай зале раённай бібліятэкі і будзе доўжыцца да 20 ліпеня 2020 года.

Валянціна Пашко, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі чытачоў.