Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Культура

Жыла з нязменнай прагаю крыла

Количество просмотров:

У Год малой радзімы, у год святкавання на нашай Іванаўшчыне Дня беларускага пісьменства ў рамках агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы па папулярызацыі жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў «З любоўю да роднага слова» сельская бібліятэка аг. Псышчава сумесна з мясцовымі Домам культуры і школай падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю «Палесся мілае дзіця», прысвечаную 70-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц (нарадзілася ў вёсцы Рудка на Піншчыне).

Вядучыя Вольга Крывецкая і Валянціна Новік распавялі, што тонкая, лірычная, глыбокая, ранімая Яўгенія Янішчыц увайшла ў беларускую паэзію проста і свабодна, яе паэтычны дар немагчыма было не заўважыць. Пра яе талент з вялікай павагай і любоўю гаварылі Іван Мележ, Максім Танк, Васіль Быкаў, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч і многія іншыя вядомыя літаратары. Васіль Быкаў падкрэсліваў, што Жэня была самая таленавітая з усіх самых таленавітых паэтак Беларусі. Яе кнігі сталі сапраўдным гонарам нацыянальнай літаратуры, яе талент і заслугі былі адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (за кнігу лірыкі “Пара любові і жалю»).
У ходзе мерапрыемства гучалі песні ў выкананні Віталя Новіка, Ірыны Насульчык, Крысціны Максімовіч, вершы чыталі Ірына Парфеявец і Наталля Прадун.
Да свята бібліятэка падрыхтавала электронную прэзентацыю «Палеская ластаўка», арганізавала выставу «Будзе вечна блізкім рэхам звінець твой голас малады», на якой была прадстаўлена творчая спадчына аўтаркі.

Ірына САЛОМКА.