З’яднала кніга
Количество просмотров:Васьмікласнікі Псышчаўскай школы прынялі ўдзел у літаратурна-краязнаўчай праграме «Падарожжа з кніжкай беларускай», якая ладзілася ў рамках Тыдня беларускага пісьменства пры ўдзеле сельскай бібліятэкі аграгарадка Псышчава сумесна з Домам культуры і настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Г.С. Мазько.
У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра Дзень беларускага пісьменства, які сёлета адметны тым, што прымеркаваны да 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання. Рабяты адказвалі на пытанні віктарыны «Дарогай продкаў – дарогай Скарыны», а бібліятэкар падрыхтаваў кароткі агляд выданняў, якія ёсць у фондзе бібліятэкі, пра жыццё і дзейнасць першадрукара.