Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

“Звонкая раніца”- у Іванаве

Количество просмотров:

zvonkaya ranica 01У сёлетнім кастрычніку стартаваў чацвёрты сезон конкурсу юных вакалістаў «Звонкая раніца». Праект па падтрымцы таленавітай моладзі, арганізаваны рэдакцыяй «Настаўніцкай газеты», існуе з 2010 года. Удзельнікі конкурсу - юнакі і дзяўчаты 14-17 гадоў.
4 лістапада конкурсны адбор прайшоў у Іванаўскім раёне. У канцэртнай зале Цэнтра культуры і народных традыцый лепшых вакалістаў выяўлялі члены журы пад кіраўніцтвам старшыні праекта Уладзіміра Уладзіміравіча Фалалеева. Больш за дваццаць пяць маладых людзей вырашылі выпрабаваць сваю смеласць, артыстычнасць і, у першую чэргу, пеўчы талент. Некаторыя з іх зацікавілі членаў журы – яны прадоўжаць свой шлях на вяршыню музычнага Алімпа.
З 28 кастрычніка па 6 лістапада кастынгі прайшлі ў дванаццаці райцэнтрах Рэспублікі Беларусь. Трыццаць пераможцаў адборачнага тура будуць запрошаны ў НДЦ «Зубраня». Там іх чакаюць заняткі па вакале, харэаграфіі, сцэнічным руху, а таксама ўдзел у справаздачных канцэртах. Далей на падставе рашэння журы, інтэрнэт- і SMS - галасавання будуць вызначаны дзесяць пераможцаў, якія атрымаюць каштоўныя прызы і магчымасць выступу на галоўных пляцоўках Беларусі. Фінальныя мерапрыемствы праекта пройдуць у студзені-лютым 2014 года.

Валерый МІХАЛЬЧУК