Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

На свята паклікала Першамайская вуліца

mohro 1Кожнаму з нас грэюць сэрца ўспаміны пра родную вуліцу, па якой калісьці ў дзяцінстве бегаў басанож з сябрамі. Шануюць і зберагаюць любыя з маленства мястэчкі і вуліцы ў вёсцы Махро. У мінулую суботу на адной з вуліц Махро – Першага мая - было шумна, шматлюдна і весела: жыхары і госці сабраліся тут, каб разам адзначыць свята вуліцы.

Вулька сустракала гасцей

vulka 1Амаль ў кожнага з нас ёсць на зямлі маленькі куточак асабліва любы сэрцу. Гэта вёсачка, дзе ты нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства. Кожны з нас клапоціцца аб сваім родным краі. Самааддана любяць сваю маленькую радзіму і жыхары вёсачкі Вулька, якія ганарацца гісторыяй роднага краю і сваімі таленавітымі, працавітымі землякамі. 7 жніўня тут адзначалі свята вёскі.

Для вас будуць спяваць“Дзіва” і “Снітаўчанка”

koncert 1Паважаныя жыхары і госці Іванаўшчыны!

У нядзелю, 14 жніўня, ў рамках акцыі “Сузор’е талентаў Іванаўшчыны – землякам!” адбудуцца выступленні Народнага вакальнага ансамбля «Дзіва» СДК аг. Адрыжын і Народнай вакальнай групы «Снітаўчанка» СДК аг.Снітава, якія падораць усім станоўчыя эмоцыі і святочны настрой.
Народны вакальны ансамбль «Дзіва» створаны ў 1985 годзе на базе Адрыжынскага сельскага Дома культуры. У 1995-м калектыву было прысвоена званне «Народны».

Вёска мая – мой лёс

polkotichi 1Людзі, як галіны раскідзістага дрэва, кожная з якіх па-свойму цягнецца да сонца і святла, але ж навечна звязаная з іншымі адным коранем – вытокам жыцця. І куды б ні завялі іх пуцявіны лёсу, заўжды адчуваюць роднасць з тымі, з кім разам узрасталі. Праз гады і ростані сустрэча з маленькай радзімай, дзе прайшло маленства, куды збягаліся і прагна пілі парное малако з даёнак туманы, дзе з глыбіні студні адгукалася таямнічае рэха, бывае асабліва хвалюючай.

Як сонцам, песняю асвеціцца душа

panevyАмаль у кожнай палескай вёсцы можна сустрэць галасістых спевакоў, музыкаў, знаўцаў самабытных народных традыцый і абрадаў. У непаўторным “сузор’і талентаў Іванаўшчыны” яскрава гучаць непаўторныя галасы ўдзельнікаў народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву “Панёвы” сельскага Дома культуры аграгарадка Опаль і вакальнай групы народнага хору “Рудляначка” СДК аг.Рудск.
Фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Панёвы” – адзін з вядучых калектываў мастацкай самадзейнасці раёна – быў створаны ў 1992 годзе (кіраўнік Аляксандр Карповіч). У 1997 годзе яму прысвоена ганаровае найменне “народны”. Сваё творчае аблічча калектыў праяўляе, шырока выкарыстоўваючы ў сваім рэпертуары палескія песні, народныя абрады, танцы, аздабляючы іх мясцовай манерай выканання, што надае ансамблю арыгінальнасць і яркі каларыт.