Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

В Иванове выбрали «Мисс Осень-2013»

miss osen 01Недавно в школах города прошел традиционный для этого времени года конкурс красоты «Мисс Осень-2013». И вот в последний день осени в Ивановском Центре культуры и народных традиций состоялся его общегородской аналог.

«Ёсць працяг жыцця»

sahanchukТым надвячоркам яна не ўседзела ў хаце: накіравалася ў пясчаныя кар’еры, дзе аблюбавалі сабе месца крамяныя, са слізкімі шапачкамі, маслякі.
Кошык напаўняўся. Жанчына настолькі захапілася працэсам, што ў нейкі момант нават спалохалася ад неспадзеўкі: над галавой гучна залапаталі крыллем нейкія вялізныя птахі. Гэта былі журавы. Птушкі, набраўшы вышыню, накіраваліся ў той бок, дзе ляніва плёскалася аб бераг плынь Няслухі. Ператварыўшыся ў чорныя кропкі, яны спакваля растварыліся ў ружаватай смузе даляглядаў.
Збор грыбоў страціў сваю прыцягальную сілу. Таму, узяўшы ў рукі веласіпед, які чакаў непадалёк, падалася дамоў. Колы ахвотна беглі па ўтаптанай сцяжыне. Сэрца жанчыны птушыным крылом трапятала ў грудзях, у ім усё яшчэ не пераставала гучаць жураўлінае ўстрывожанае “курлы”.
“А над Няслухай журавы клічуць зорку раннюю,- аднекуль з глыбіні душы вырваліся радкі. Пакуль прыехала дамоў, нарадзіліся яшчэ два: “А мы з табой цяпер на “Вы”, насуперак каханню”.
Так з’явіўся верш Лізаветы Саханчук “А над Няслухай журавы”. Твор даў назву паэтычнаму зборніку, які сёлета ўбачыў свет.

"Ад мінулага – да будучыні"

tyshkoviciСвята вёскі пад такою назваю зладзілі для сяльчан у мясцовым Доме культуры  супрацоўнікі Тышкавіцкай сельскай бібліятэкі, Дома культуры, Тышкавіцкай сярэдняй школы і філіяла Мотальскай дзіцячай школы мастацтваў.
Вядучыя Іна Данілевіч і Алёна Бондар нагадалі шматвекавую гісторыю роднай вёскі, якая вядзе свой адлік па адных звестках ад 1502 года, а па другіх – ажно ад 1398-га. Духоўная еднасць дапамагала выжыць у ліхалецці, а жыватворны фальклор заўсёды падтрымліваў  у хвіліны адчаю.

“Звонкая раніца”- у Іванаве

zvonkaya ranica 01У сёлетнім кастрычніку стартаваў чацвёрты сезон конкурсу юных вакалістаў «Звонкая раніца». Праект па падтрымцы таленавітай моладзі, арганізаваны рэдакцыяй «Настаўніцкай газеты», існуе з 2010 года. Удзельнікі конкурсу - юнакі і дзяўчаты 14-17 гадоў.
4 лістапада конкурсны адбор прайшоў у Іванаўскім раёне. У канцэртнай зале Цэнтра культуры і народных традыцый лепшых вакалістаў выяўлялі члены журы пад кіраўніцтвам старшыні праекта Уладзіміра Уладзіміравіча Фалалеева. Больш за дваццаць пяць маладых людзей вырашылі выпрабаваць сваю смеласць, артыстычнасць і, у першую чэргу, пеўчы талент. Некаторыя з іх зацікавілі членаў журы – яны прадоўжаць свой шлях на вяршыню музычнага Алімпа.
З 28 кастрычніка па 6 лістапада кастынгі прайшлі ў дванаццаці райцэнтрах Рэспублікі Беларусь. Трыццаць пераможцаў адборачнага тура будуць запрошаны ў НДЦ «Зубраня». Там іх чакаюць заняткі па вакале, харэаграфіі, сцэнічным руху, а таксама ўдзел у справаздачных канцэртах. Далей на падставе рашэння журы, інтэрнэт- і SMS - галасавання будуць вызначаны дзесяць пераможцаў, якія атрымаюць каштоўныя прызы і магчымасць выступу на галоўных пляцоўках Беларусі. Фінальныя мерапрыемствы праекта пройдуць у студзені-лютым 2014 года.

Валерый МІХАЛЬЧУК

Сузор'е палескіх талентаў – у Тышкавічах

koncert antonovicha 01Сказаць, што тышкавіцкія гледачы, жыхары самай аддаленай ад райцэнтра вёскі, абдзелены ўвагай артыстаў, будзе няпраўдай. Сцэна мясцовага Дома культуры, якому не споўнілася нават дзясятка гадоў, за кароткі час свайго існавання прымала не адзін выбітны творчы калектыў. Традыцыйна тут праводзяцца конкурсныя праграмы знакавага фестывалю “Фальклор без межаў”, сюды наведваліся многія зоркі беларускай эстрады. Між тым, апошняя сустрэча зноў жа прыемна здзівіла і парадавала вяскоўцаў.