
Ёсць радасць светлая – жыццё
У кожным невялічкім населеным пункце існуе служба экстраннай дапамогі… Стоп! Што за лухта?! Верагодна, гэта ўтопія, фантазія з нулявой верагоднасцю ажыццяўлення! Як бы не так! Магчыма, не варта настолькі катэгарычна. Да прыкладу, вёска Падышча – даказана на справе – мае сваю ўласную “хуткую дапамогу”: так з нечай лёгкай рукі празвалі мясцовую жыхарку Раісу Фёдараўну Дзядовіч за яе неабыякавасць, спагадлівасць да людзей, бескарыслівае імкненне служыць бліжнім. Дарэчы, жанчына даўно ўжо размяняла восьмы дзясятак, але за свой няпросты жыццёвы век не счарсцвела душой, не развучылася хвалявацца за іншых і гатова аказваць садзейнічанне ўсім, хто апынуўся ў неспрыяльнай сітуацыі.