Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Люди и судьбы

Уверенно идти по жизни

На определении жизненного пути Ивана Степановича Наумовца огромное влияние оказал его отец Степан Иванович Наумовец, участник Великой Отечественной войны, который после демобилизации из рядов Советской Армии с 1946 по 1973 годы работал участковым инспектором Ивановского РОВД. Сын пошел по стопам отца.

Люди и судьбы

Без піджака: дэжавю Анатоля Зыбянка

Гэта, безумоўна, метафара, якая проста ўказвае на стан чалавека не ў кіраўнічым крэсле. Анатоль Уладзіміравіч Зыбянок – першы кіраўнік ААТ «Белсолад» (1981-2005), на сустрэчу прыйшоў у гальштуку. Мабыць, магія дзелавога касцюма – не толькі ў тым, што ён частка дрэс-коду любога кіраўніка, якая, як ні круці, нават візуальна адрознівае яго ад падначаленых. Яна застаецца з табой на ўсё жыццё і тады, калі ты даўно ўжо атрымліваеш пенсію і працуеш на дачы ці адпачываеш на Нарачы. З кім параўноўвалі яго працаўнікі – любімыя белсоладаўцы, чаму завод мог не запрацаваць, якую якасць характару Зыбянка многія лічылі «казырной» і што рабіць, каб прадпрыемства заўжды заставалася паспяховым – у размове з Анатолем Зыбянком, чалавекам-легендай, які аддаў «Белсоладу» амаль дваццаць пяць год.

Общество, Люди и судьбы

Бывших милиционеров не бывает

В своем очерке мне хотелось бы рассказать о нашем прекрасном земляке, большую часть своей сознательной жизни отдавшему службе в органах МВД, Сергее Антоновиче Прибыщуке, недавно отметившем свой 80-летний юбилей.

Люди и судьбы

Маталянка да дзясятага калена

Цікава, якім непрадказальным і загадкавым часам бывае жыццё. Аднак у большасці выпадкаў усё залежыць ад самога чалавека, а таксама абставін, у якія трапляеш, і спосабаў, дзякуючы якім знаходзіш сваё месца ў жыцці. Якраз так можна ахарактарызаваць лёс Вольгі Рыгораўны Мацукевіч, жыхаркі аграгарадка Моталь, былога дырэктара Мотальскага музея народнай творчасці.
У аўторак яна адзначыла сямідзесяцігадовы юбілей.
За час працы ў Іванаўскай раённай газеце неаднойчы даводзілася чуць шмат добрых слоў пра гэтую жанчыну і ад жыхароў Моталя, і ад старэйшых калег.
А зараз пашчасціла пазнаёміцца асабіста. Падчас нашай гутаркі я неаднаразова здзіўлялася яе мудрасці і творчаму запалу.

Сапраўдная дачка зямлі мотальскай

– Я – сапраўднае дзіця свайго народа. У нашай сям’і да дзясятага калена ўсе – маталяне, – з гонарам у голасе гаворыць Вольга Рыгораўна.
Яшчэ школьніцай дзяўчынка з вялікім задавальненнем ішла на заняткі, каб атрымаць веды. Калі надышла пара абраць будучую прафесію, яна ўжо наперад ведала, што будзе паступаць у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію.
– Людзі сельскагаспадарчай працы ў той час былі ў пашане. Шмат маталян вучылася ў сельгасакадэміі, потым вярталіся жыць і працаваць на малую радзіму. Да таго ж, перад вачыма быў жывы прыклад – родны брат, які атрымліваў у гэтай вышэйшай навучальнай установе адукацыю інжынера, – дзеліцца мая суразмоўца. Маці не пярэчыла выбару дачкі, але мары пра паступленне не здзейсніліся. З-за вялікага конкурсу – трынаццаць чалавек на месца – дзяўчына не змагла стаць студэнткай. Вярнуўшыся на малую радзіму Вольга працаўладкавалася кандытарам у сталовую калгаса.

Выпадковасцяў у жыцці не бывае

Адпрацаваўшы год у сталовай, Вольга Рыгораўна вырашае паступіць у Брэсцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. Выдатную падрыхтоўку абітурыенткі адзначыў адзін з членаў камісіі:
– Выцягнула білет з пытаннем пра нуклеінавыя кіслоты, адказ на які добра ведала. Выкладчык, што прымаў іспыт па біялогіі, быў прыемна ўражаны маім адказам, і зазначыў, што не кожны студэнт так рыхтуецца да дзяржаўных экзаменаў, – успамінае мая суразмоўца.
Акрыленая добрымі словамі, дзяўчына пабегла здаваць экзамен па хіміі, забыўшы заліковую ведамасць у аўдыторыі. Пакуль вярталася назад, спазнілася на экзамен.
Няўдалай для яе была і трэцяя спроба паступлення, нягледзячы на моцныя чацвёркі за ўступныя іспыты:
– У спісах былі імёны тых, хто меў сувязі і неабходныя знаёмствы. Зноў жа, вялікі конкурс пры паступленні нават на завочнае аддзяленне, – працягвае Вольга Рыгораўна. Пасля чаго дадае: – Я ні на кога не крыўдзілася, прымала гэта як належнае.
Вяртаючыся на малую радзіму, яна і не здагадвалася, які сюрпрыз ёй падрыхтавала жыццё.

Першыя крокі ў культуру

гераіня гэтага артыкула пачала дзякуючы сваёй сяброўцы, якая працавала бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі ў Моталі. У хуткім часе маладую перспектыўную супрацоўніцу забралі на работу ў райцэнтр. На сваё месца дзяўчына параіла пайсці сваёй сяброўцы Вользе Мацукевіч. Атрымаўшы накіраванне ад камсамола, Вольга Рыгораўна пачала працаваць. Перш за ўсё адправілася ў Брэсцкую абласную бібліятэку, дзе па-
знаёмілася з дырэктарам Лізаветай Кухаравай. Тая вылучыла для зручнай работы кніжныя стэлажы, дзіцячыя энцыклапедыі, навуковую і мастацкую літаратуру. Усяго тры тысячы кніг. Мясцовыя дзеці з вялікім задавальненнем наведвалі  бібліятэку, якая пазней была прызнана лепшай сельскай дзіцячай бібліятэкай у Брэсцкай вобласці. Потым жанчына скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум.
– Цікавая гісторыя была з маім паступленнем. У той час вышэйшае кіраўніцтва ўсіх адпраўляла атрымліваць сярэднюю спецыяльную ці вышэйшую адукацыю. Мае дакументы адправілі ў Магілёўскі тэхнікум бібліятэкараў... без майго ўзгаднення. Я толькі потым пра гэта даведалася, калі прыйшло пісьмо. Паехала без падрыхтоўкі здаваць уступныя іспыты. На другі дзень пасля таго, як пісалі сачыненне, было вельмі страшна падыходзіць да стэнда. Колькі радасці было, калі з сяброўкай даведаліся, што нас няма ў «двоечніках». Пабеглі рыхтавацца да экзамену па гісторыі. У білеце было два пытанні – вайна 1812 года і Вялікая Айчынная вайна. Прафесар спытаў у мяне: – «Калі пачалася і скончылася Вялікая Айчынная вайна?». Пачала адказваць, а ён мне кажа: «Вы памыляецеся». Прыйшлося патлумачыць, што мая сям’я не па чутках ведае, калі гэта ўсё адбылося. «Першыя Саветы» прызвалі бацьку ў 1939 годзе, калі пачалася савецка-фінляндская вайна, а вярнуўся ён у 1945 годзе. Выкладчык быў уражаны, што мой бацька прайшоў усю вайну, пасля чаго пытанняў не ўзнікла, – узгадвае той час Вольга Рыгораўна.

Зараз я бачу, што Вы – музейшчык

Праз некаторы час маёй суразмоўцы прапанавалі пачаць будаўніцтва музея.
– Доўга не згаджалася, таму што цяжка было пакінуць бібліятэку і займацца незнаёмай да гэтага часу работай. Неаднаразова прыязджалі былы начальнік аддзела культуры Уладзімір Васільевіч Шэляговіч і былы кіраўнік саўгаса імя І.А. Паліўкі Анатоль Мікалаевіч Антановіч, угаворвалі мяне, каб пачала займацца будаўніцтвам музея, а пасля працавала там. Першапачаткова згадзілася толькі на будаўніцтва, – працягвае Вольга Рыгораўна.
Будаваць музей жанчыне дапамагаў не толькі ад-
дзел культуры, але і старшыня мясцовай гаспадаркі Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян, які вылучаў калгасныя сродкі, транспарт. Пасля аддзел культуры вяртаў усе сродкі, вылучаныя калгасам на будаўніцтва музея. Дзейнічалі па такой схеме, таму што для калгасаў паслугі мастацкага камбіната былі значна ніжэйшыя, чым для музея. Паралельна складалася яго канцэпцыя, праводзілася навуковая работа, збіраліся экспанаты.
– На працу ў музей з бібліятэкі я забрала Надзею Паўлаўну Ксёнда на пасаду захавальніка фондаў. Разам з ёй вывучалі музейную справу. Доўгі час не маглі знайсці навуковага супрацоўніка. Хто толькі ні прыходзіў – ніхто не ведаў работы. На падмогу прыехала дэлегацыя з Брэсцкага абласнога музея з дырэктарам – Тамарай Адамаўнай. Калі яны вырашылі забраць з царквы фаліянты, ведамасці для папаўнення фондаў свайго музея, прымусіла вярнуць усё назад, на месца, пасля чаго група вярнулася ў Брэст з пустымі рукамі, – дзеліцца Вольга Рыгораўна.
Цікавае было далей. Праз два месяцы жанчыну прызначылі на пасаду дырэктара Мотальскага музея народнай творчасці. Разам з навуковым супрацоўнікам яна паехала ў Брэсцкі музей, дзе іх сустрэла... Тамара Адамаўна.
– Калі не асвоіце за тры месяцы музейную справу, можаце пісаць заяву на звальненне, – прагучалі як гром сярод яснага неба словы дырэктара абласнога музея ў адрас Вольгі Мацукевіч. Паступова збіраліся экспанаты, будаўнічыя матэрыялы, збіраўся фальклор, афармляўся музей. Калі надышоў час адкрываць музей, Вольга Мацукевіч вырашыла не запрашаць дырэктара абласнога музея. Жыццё прымусіць іх сустрэцца пазней, на абласным семінары, які праходзіў у Моталі. Пабачыўшы аб'ём праведзенай работы і высокі ўзровень мерапрыемства, Тамара Адамаўна адзначыла: «Зараз я бачу, што Вы – сапраўдны музейны работнік».

Жыццё не стаіць на месцы

Яно бяжыць імкліва. Вольга Рыгораўна іншы раз і сама здзіўляецца, як хутка праляцеў час. Здаецца, яшчэ ўчора была школьніцай, абітурыенткай, прыйшла на работу ў калгас, бібліятэку. А сёння ўжо восьмы дзясятак пайшоў.
За дваццаць пяць гадоў работы ў музеі Вольга Мацукевіч сабрала багатыя калекцыі археалогіі, керамікі, ткацтва, вышыўкі, іканапісу і жывапісу, посуду і мэблі, якія расказваюць пра гісторыю і незвычайную культуру Заходняга Палесся. Стварыла народны калектыў «Мотальскія суседкі», вядомы за межамі не толькі раёна і вобласці, а нават краіны. Але галоўнай узнагародай жыцця ўсё ж такі лічыць сям’ю – мужа і дзяцей, якія заўсёды падтрымлівалі любую жонку і матулю ў цяжкія моманты.
– Сёння можна спакойна жыць і радавацца кожнаму пражытаму дню, – лічыць Вольга Мацукевіч. –  Хваробы іншы раз засмучаюць, але я трымаюся. І дапамагаюць мне ў гэтым не толькі лекі, але і моцная вера, надзея, упэўненасць, што з божай дапамогай пераадолеюцца ўсе праблемы.
З гэтымі сцвярджэннямі  нельга не пагадзіцца.

Анастасія ЦАЛЮК.

Люди и судьбы

В разлуке вечной неразлучна с нами

Она очень любила закаты. В родной деревеньке Радовня вечернее небо открывается во всей красе. Незадолго до смерти, наблюдая, как малиновое солнце медленно опускается за горизонт, она с горечью прошептала: «Боже мой! Ничего не хочу – только бы это видеть!». Она достойно несла свой тяжкий крест, на удивление стойко боролась с коварной болезнью, гоня от себя отчаянный страх. И только в последние дни в переписке со своим учителем, другом Валентином Перепелкиным призналась, что силы иссякают: «Я устала! Я устала бороться!.. Простите меня за эту мою слабость… Болезнь никак не хочет оставлять меня… И нервы сдают… У меня закончилось мужество! А я так люблю жизнь!..
И своих близких! Я в них так нуждаюсь! Я совсем не готова расставаться!..»
Она ушла в день рождения своего супруга, успев еще утром поздравить его. Ушла, оставив в этой жизни величественно-грустные закаты, окаймленные сосново-зеленой лентой лЕса поля, песчаную дорогу, убегающую вдаль, новорожденного внука Ванечку, да еще кровавящие своей незавершенностью поэтические строфы: «Если есть на свете счастье, пусть придет оно к тебе…»