Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Атрымалі ўзнагароды

Количество просмотров:

Напрыканцы сакавіка ў горадзе над Бугам адбыўся XVIII абласны конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Пралескі». Творчыя нумары ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала  прафесійнае журы.

Вучні Моладаўскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у дадзеным конкурсе і атрымалі высокія адзнакі ад членаў журы. У малодшай групе Кацярына Кацяловіч і Аліна Кацяловіч былі ўзнагароджаны дыпломамі
2 ступені, а ў сярэдняй групе Вікторыя Паўлюкавец атрымала дыплом 1 ступені. Настаўніца дзяўчынак
Г.П. Арцюхевіч таксама была ўзнагароджана граматай за педагагічнае майстэрства.  

Анастасія ЦАЛЮК.