Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Бяспечныя забавы

З мэтай навучання школьнікаў асновам бяспекі ў зімовы час, калі ўзрастае рызыка атрымаць траўму, педагогі і навучэнцы Тышкавіцкай сярэдняй школы сумесна з работнікамі сельскай бібліятэкі правялі калядную сустрэчу пад дэвізам «Здаровым буду – правілы бяспекі не забуду».

Выканаўшы заданні «Лабірынтаў без небяспекі», удзельнікі ўспомнілі нумары тэлефонаў экстранных службаў, якія могуць спатрэбіцца ў небяспечных сітуацыях, паўтарылі правілы бяспечных паводзін на лёдзе. Разгадаўшы крыжаванку «Бяспечны Новы год», рабяты надалі ўвагу правілам пажарнай бяспекі. Віктарына «Са спортам мы сябруем, нам маразы не страшныя», падчас якой узгадваліся зімовыя віды спорту, рыштунак у спартсменаў, гісторыя Алімпійскіх гульняў, выявіла самых начытаных і дапытлівых. Завяршылася сустрэча ў спартзале каманднымі эстафетамі «Хакей» і «Снежны снайпер».

Ірына САЛОМКА.