Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

«Чытаем разам па-беларуску»

Количество просмотров:

Пад такой назвай у нашым раёне праводзіцца творчая акцыя юных чытальнікаў. Так, у адзін з дзён лістапада ў яе рамках у Варацэвіцкім ВПК д\с-СШ прайшло святочнае мерапрыемства пад дэвізам «Я – беларус, мая мова – беларуская» (В. Быкаў).
З мэтай выхавання любові і павагі да роднай мовы вучні згадвалі творы С. Грахоўскага, У. Карызны, А. Вольскага, П. Броўкі, Т. Яцук, В. Жуковіча, Я. Янішчыц, Г. Бураўкіна, А. Касько і іншых беларускіх аўтараў. Дзеці атрымалі задавальненне ад цікавага і пазнавальнага мерапрыемства.  

Кацярына КУХАРЧУК.