
Дакрананне да каранёў
Количество просмотров:Артысты ўзорнага дзіцячага тэатра «Папугай», удзельнікі аматарскага аб'яднання «Усязнайка» і дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, разам з кіраўнікамі суполак наведалі Мотальскі музей народнай творчасці і філіял археалогіі «Нашы карані».
У ходзе экскурсіі рабяты даведаліся пра гісторыю родных мясцін, пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі, самабытнай культурай мотальскай зямлі. Супрацоўнікі музея правялі для наведвальнікаў майстар-клас, прапанаваўшы ім паўдзельнічаць у імправізаваных раскопках. Экскурсантам надарылася магчымасць дакрануцца да старажытнасці ў літаральным сэнсе гэтага слова.
Ірына Саломка.