Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Дзецям пра сяброўства

Количество просмотров:

распавядалі ў мінулую нядзелю ў сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы ў рамках акцыі «Карысныя канікулы».

Мерапрыемства праходзіла ў гульнявой форме, дзе гучалі прыказкі і прымаўкі, вершы і песні пра сяброўства. Для рабят былі арганізаваны гульні: «Абяры якасці сапраўднага сябра», «Закончы прыказку», у якіх яны прымалі актыўны ўдзел. Дзеці казалі адзін аднаму добрыя словы, шчыра прасілі прабачэння за крыўды ў ходзе гульні «Чароўны клубочак».
Работнікамі бібліятэкі была падрыхтавана кніжная выстава «Дабрыня выратуе свет».
Падлеткаў пазнаёмілі з выдатнымі кнігамі пра нашых блізкіх і родных: «Дзецям аб матчыным каханні», «Дзецям пра тату», «Дзецям пра дзядулю», кнігі пра чалавечыя якасці: «Дзецям пра сяброўства», «Дзецям пра дабро», «Дзецям пра сумленнасць», «Дзецям аб міласэрнасці», «Дзецям аб адданасці», «Дзецям аб справядлівасці» і інш.
Праслухаўшы «Прытчу пра сяброўства», сэнс якой ва ўменні дараваць крыўды, навучыцца «пісаць крыўды на пяску і высякаць радасці на камені», памятаць заўсёды толькі добрае, што зрабіў для вас ваш сябар. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства склалі асноўныя «Правілы сяброўства».

Анастасія САМЧАНКА.