Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Ёсць у прыроды сябры

Количество просмотров:

У рамках акцыі «Карысныя канікулы» і рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны», прысвечаных Году малой радзімы, сельскай бібліятэкай аг. Тышкавічы ў аздараўленчым лагеры «Рамонак» праведзена экалагічная гульня-падарожжа «Чалавек прыродзе – сябар».

На шляху вандроўкі дзяцей чакалі незвычайныя прыпынкі з цікавымі заданнямі і карыснай інфармацыяй: «Загадкіна», «Вясёлая зарадка», «Лясныя даганялкі» «Аптэка пад нагамі», «Кветкавая паляна» і інш., падчас якіх школьнікі адкрывалі для сябе неабсяжныя таямніцы прыроды, прыгадвалі прачытаныя кнігі, адказвалі на пытанні тэматычных віктарын.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырэння дзіцячага кругагляду, выхавання беражлівых адносін да прыроды.

Ірына САЛОМКА.