Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Каб не ведаць адзіноцтва

Количество просмотров:

Літаратурны рынг «Усё пра ўсё», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР, праведзены з мэтай выхавання паважлівых адносін да нацыянальнай культуры, гістарычных традыцый беларускага народа, пашырэння ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні супрацоўнікамі школьнай і сельскай бібліятэк аг. Тышкавічы.

Удзельнікі гульні, вучні мясцовай школы, стварыўшы каманды «Васілёк» і «Буслік», з дапамогай электроннай прэзентацыі выконвалі заданні і адказвалі на пытанні на прыпынках літаратурнага рынга: «Вось якія мы», «Мая краіна», «Мой родны кут…», «Крок у будучае»,  спаборнічаючы паміж сабой.
На працягу праграмы ўвага прысутных была звернута да тэматычнай выставы, на якой былі прадстаўлены кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, прысвечаныя знакавым этапам гісторыі нашай Радзімы, агучваліся назвы вядомых літаратурных твораў і іх аўтары.

Ірына САЛОМКА.