Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Канікулы падказваюць прафесію

Количество просмотров:

Другакласнікі чацвёртай гарадской школы на асенніх канікулах пабывалі на экскурсіі ў раённай друкарні. 
У ролі гіда выступіла дырэктар прадпрыемства Таццяна Васільеўна Манюк, якая з улікам узросту экскурсантаў зрабіла акцэнт на вытворчым складніку работы друкарні.

Перш-наперш Таццяна Васільеўна пазнаёміла з сувенірным стэндам: магчымасці КУПП «Іванаўская раённая друкарня» дазваляюць вырабляць звыш ста адзінак рознага віду паліграфічнай і сувенірнай прадукцыі. 
Акрамя таго, дырэктар, пацікавіўшыся ў дзяўчынак і хлопчыкаў тым, ці чулі яны калі-небудзь выраз «залатыя рукі», паказала ім работніцу – гаспадыню такіх рук, брашуроўшчыцу Ніну Міхайлаўну Невар, што працуе ў друкарні ўжо больш за 35 год. Дзеці заспелі Ніну Невар за цікавым і працаёмкім заняткам – яна ўручную рабіла вокладку на дакументы (пасведчанні аб нараджэнні, хрышчэнні, шлюбе, вадзіцеля і г.д.), склейваючы яе і прымацоўваючы трымальныя палоскі. За восем гадзін работы жанчына паспявае зрабіць 40-45 такіх вокладак. Падчас цікавага «падарожжа» па друкарні дзеці зразумелі, што важна быць не толькі разумным, але і фізічна моцным чалавекам. Справа ў тым, што Таццяна Манюк, паказаўшы маленькую па памеры візітоўку, фармату А4 журнал, у які ставіць настаўнік адзнакі, скіравала погляд сямі-васьмігадовых экскурсантаў на аграменную размотачную машыну, а таксама спецыяльнае абсталяванне – велізарныя рэзакі, што рэжуць на патрэбны памер паперу, кардон. У вырабленыя на КУПП «Іванаўская раённая друкарня» кардонныя скрыначкі, дарэчы, потым кладзецца незабыўная па смаку піца ў «Піцэрыі», размешчанай паміж гімназіяй і будынкам друкарні. Вялізныя «бабіны» паперы, кардонныя «паверхі» – найбольш здзівілі другакласнікаў, якія на іхніх вачах ператвараліся ў альбомнага, сшыткавага памеру аркушы.


Што яшчэ ў друкарні выклікала ў дзяцей бурныя станоўчыя эмоцыі? Ім паказалі як ствараецца малюнак на пэўным вырабе (керамічны посуд і камень, тканіна і г.д.). Дапамагае ў гэтым – тэрмапрэс, спецыяльны апарат, куды з наклееным на кубачак малюнкам закладваецца гэты посуд. Пры тэмпературы ў 180 градусаў адбываецца «фокус» – на бялюткі кубак пераносіцца ўпадабаны малюнак.
Некаторыя дзеці настолькі былі ўражаныя ўбачаным і расказаным, што запыталі ў кіраўніка друкарні пра тое, дзе патрэбна вучыцца, каб пасля тут працаваць. Як бачым, школьныя канікулы – добрая пара, каб з карысцю адпачываць і, магчыма, абіраць сабе ў будучым любімую прафесію.  


    Наталля Крывецкая