Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Лепшыя экскурсіі

Количество просмотров:

На працягу 2019-2020 навучальнага года праводзіўся раённы агляд-конкурс на лепшую арганізацыю экскурсійнай работы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі Іванаўскага раёна. Агульнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўлялася аддзелам адукацыі райвыканкама, а непасрэднае правядзенне ўскладалася на Іванаўскі раённы цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства. Конкурс праводзіўся па трох намінацыях. А нядаўна былі падведзены яго вынікі.

У намінацыі «Экскурсіі па Іванаўскім раёне» прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам: I месца – Крытышынская СШ, II месца – Варацэвіцкі ВПК д/с-СШ, III месца – Ляхавіцкі ВПК д/с-СШ. У намінацыі «Экскурсіі па Брэсцкай вобласці» перамогу атрымаў Патапавіцкі ВПК д/с-БШ, II і III месцы дасталіся адпаведна Гарбахскай БШ і Крытышынскай СШ. У намінацыі «Экскурсіі па Бе-ларусі» перамаглі прадстаўнікі Снітаўскай БШ. У тройцы лідараў таксама Варацэвіцкі ВПК д/с-СШ і Гарбахская БШ. Усе пераможцы конкурсу ўз- нагароджаны прызамі Іванаўскага раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства і граматамі аддзела па адукацыі Іванаўскага райвыканкама ў кожнай намінацыі.

фото planetabelarus.by

Валерый Міхальчук.