Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Маладыя іванаўцы атрымалі пашпарты

З нагоды святкавання Дня Канстытуцыі ў панядзелак у райвыканкаме прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім чатырнаццацігадовым жыхарам Іванаўскага раёна былі ўручаны пашпарты. 

Галоўны дакумент з рук старшыні Іванаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Жаны Парфеявец, начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Іванаўскага РАУС Інэсы Крывецкай атрымалі больш за дваццаць вучняў гарадскіх і  сельскіх школ – пераможцаў алімпіяд, актыўных ўдзельнікаў навукова-практычных канферэнцый, творчых і спартыўных спаборніцтваў. Разам з пашпартам таленавітым юнакам і дзяўчатам прэзентавалі падарункавае выданне – кнігу-альбом «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Звяртаючыся да маладых беларусаў, Жана Якаўлеўна пажадала ім з гонарам несці высокае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, быць паспяховымі, здаровымі і праслаўляць Радзіму. 
– Думаю, вы ведаеце, што .ў хуткім часе Канстытуцыя будзе зменена.  Спадзяюся і веру ў тое, што ў новай яе рэдакцыі галоўнай каштоўнасцю застанецца чалавек-грамадзянін.
У сваім прывітальным слове Інэса Сцяпанаўна нагадала, што пашпарт – не толькі дакумент, які ўказвае на статус чалавека, але і сведчанне таго, што асоба мае як правы, так і абавязкі перад грамадствам і краінай, дзе жыве.

pasport1

pasport4

jana

pasport6

pasport7

pasport9

pasport3

– Веру, што ў вашых надзейных руках сканцэнтравана не толькі ўстойлівае заўтра Іванаўскага раёна, але і добрая будучыня роднай Беларусі.  
Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства падзялілася Марыя Галёта, якая вучыцца ў восьмым класе Іванаўскай СШ №2.
– Ідучы сюды, я вельмі хвалявалася. Мне споўнілася 14 год яшчэ ў кастрычніку, але толькі нядаўна зрабіла пашпарт. Думала раней: ну, што там паставіць подпіс у ім. Аказалася, што не ўсё так проста. Амаль паўгода патраціла, каб прыдумаць свой адмысловы подпіс. 
Падчас урачыстасці першы сакратар Іванаўскай раённай арганізацыі «БРСМ» Сяргей Дубік 16 школьнікам уручыў членскія білеты саюза моладзі.
Вучань Опальскага вучэбна-педагагічнага комплекса д/с-СШ Сяргей Гарошка 15 сакавіка свой першы пашпарт атрымаў з рук 
Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, з якой пасля меў магчымасць пагаварыць, у тым ліку і пра развіццё робататэхнікі ў беларускіх школах. Праект таленавітага васьмікласніка «Разумны партфель» (кіраўнік Аляксандр Пернач) перамог на абласным этапе рэспубліканскага конкурса «100 ідэй для Беларусі». Дзякуючы гэтай падзеі Сяргей як адзін з трох лепшых вучняў Брэстчыны прысутнічаў на цырымоніі ўручэння пашпартаў у Савеце Рэспублікі.  

kochanova1

kochanova2

 Наталля Крывецкая.
 БЕЛТА і аўтара.