Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Міліцыянеры – дзецям

Количество просмотров:

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня ведаў раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр наведваюць супрацоўнікі розных арганізацый, прадпрыемстваў і служб. Не стаў выключэннем і гэты раз. У апошні дзень жніўня з падарункамі ў прытулак прыехалі служачыя Іванаўскага РАУС. Ганаровыя госці, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Валерый Васільевіч Шэдзька і часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка міліцыі Андрэй Аляксандравіч Панасюк, падарылі дзецям неабходныя школьныя прыналежнасці.

На момант візіту ў СПЦ пражывалі пяць хлопчыкаў і дзяўчынка. Лёсы ў гэтых дзяцей няпростыя, для іх вельмі важна адчуваць увагу і клопат з боку дарослых, ад якіх у большай ступені залежыць будуць яны шчаслівыя ці не. Ва ўсялякім разе, у гэты дзень дзеці былі шчаслівыя. Яны не хавалі захаплення ад атрыманых рэчаў. Трэба было бачыць, якую радасць выпраменьвалі іх тварыкі, як блішчалі іх вочкі падчас уручэння падарункаў. У гэтыя хвіліны адчувалася, што дарослыя дзяліліся з рабятамі сваёй сілай, верай і стойкасцю. Можна з упэўненасцю казаць, што акрамя падарункаў выхаванцы, пазбаўленыя бацькоўскага клопату і ласкі, атрымалі ад гасцей часцінку цяпла, дабрыні і любові.

Кацярына КУХАРЧУК.