Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

«Мы гэтай памяці верныя»

Пад такой назвай у мінулую пятніцу, 4 мая, на базе сярэдняй школы №4 г. Іванава адбылася тэатралізаваная праграма, прысвечаная 73-й гадавіне з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

– Асноўнай мэтай, якую мы ставілі перад сабой, было не толькі патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, але і напамін моладзі пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, – адзначыла ў гутарцы рэжысёр-пастаноўшчык спектакля, настаўнік музычнага аддзялення Валянціна Фісюк.
Вучні і настаўнікі, апранутыя ў ваенную форму савецкіх гадоў, паспрабавалі пры дапамозе сваёй пастаноўкі, а таксама музычных нумароў данесці да прысутных у зале тыя горыч і боль, якія паспытаў падчас вайны кожны другі жыхар.

Анастасія ЦАЛЮК, фота аўтара.