Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Нас верасень сустрэў ля школьнага парога

Количество просмотров:

Першага верасня школы горада і раёна адчынілі дзверы для 5107 вучняў. Ужо дарослыя і поўныя жадання авалодаць новымі ведамі, упершыню пераступілі школьны парог першакласнікі, якіх у гэтым навучальным годзе – 461. На ўрачыстых лінейках, прысвечаных Дню ведаў, ва ўстановах адукацыі раёна прысутнічалі ганаровыя госці, сярод якіх – Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч і Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч Кавальчук.

Так, у гарадской школе №2 свае віншаванні вучням адрасаваў Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч
Кавальчук, а таксама начальнік упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Глушэня, старшыня Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Паўлаўна Дарагакупец, ваенны камісар Іванаўскага раёна падпалкоўнік Сяргей Уладзіміравіч Кахнюк, намеснік начальніка Пінскага пагранічнага атрада палкоўнік Вадзім Юр’евіч Аляшчэня, намеснік начальніка аддзела па адукацыі Іванаўскага райвыканкама Галіна Рыгораўна Бінько.
Госці прыйшлі на свята не толькі са словамі віншаванняў і пажаданняў здароўя і поспехаў у навучанні, але і з падарункамі. У прыватнасці, Міністр спорту і турызму, выпускнік сярэдняй школы №2 г. Іванава, уручыў дырэктару ўстановы Таццяне Валяр’янаўне Пархамчук падарункавы сертыфікат на суму 10 тыс. руб. для ўмацавання спартыўнай базы школы, ад Іванаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў Алена Паўлаўна Дарагакупец падарыла спартыўны інвентар.

Linejki 2
Linejki 3
Linejki 4
Linejki 5


У гэтым годзе ў другой школе адкрыты яшчэ адзін клас патрыятычнага накірунку, што з’яўляецца прыкладам добрых адносін паміж установай адукацыі і Пінскім пагранічным атрадам. Гэта адзіная школа ў раёне, у якой дзейнічаюць такія класы. Па даручэнні кіраўніцтва Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, у рамках 100-гадовага юбілею пагранічнай службы, В.Ю. Аляшчэням за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, сумесную работу па ваенна-патрыятычным выхаванні і прафесіянальнай арыентацыі моладзі юбілейным медалём «100 гадоў пагранічнай службе Рэспублікі Беларусь» узнагароджаны А.П. Дарагакупец і М.С. Маркевіч, класны кіраўнік класа патрыятычнага накірунку СШ №2.
Гарадская чацвёртая школа ў главе з дырэктарам Яўгенам Васільевічам Стасюком сустракала сваіх вучняў у абноўленым выгля-дзе. На ўрачыстую лінейку да навучэнцаў завіталі Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч, старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Юр’евіч Бісун, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Аляксандраўна Папова і начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення Мікалай Ксенафонтавіч Тарасюк, начальнік аддзела па адукацыі Іванаўскага райвыканкама Сяргей Анатольевіч Варуха, галоўны рэдактар Іванаўскай раённай газеты «Янаўскі край» Ігар Уладзіміравіч Гетман, першы намеснік начальніка Іванаўскага РАУС Дзмітрый Васільевіч Жыдковіч.
Разам са словамі віншаванняў з Днём ведаў госці ўручылі школе цудоўны падарунак ад Брэсцкага аблвыканкама – ключы ад новага мікрааўтобуса «Газэль».
У Дзень ведаў з рук ганаровых гасцей усе першакласнікі раёна атрымалі падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігі «Мая радзіма – Беларусь».
Першыя ўрокі ва ўстановах адукацыі былі прысвечаны Году малой радзімы і Дню ведаў: «Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа».

Ірына ЗАЙМІСТ.    
Фота аўтара і Валерыя МІХАЛЬЧУКА.