Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Навукоўцаў аб’яднала Янаўшчына

Количество просмотров:

Дваццаць пятае, юбілейнае свята беларускага пісьменства сустрэў старажытны Янаў. Наша зямля славіцца сваімі багатымі традыцыямі, працавітымі і прыгожымі людзьмі.
Каб яшчэ раз падкрэсліць яе адметнасць і старажытнасць, першага верасня ў раённай бібліятэцы імя Ф.І. Панфёрава адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Іванаўскія чытанні-2018», у якой удзельнічалі вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і вядучых навуковых устаноў краіны, мясцовыя навукоўцы і краязнаўцы.

На канферэнцыі прысутнічалі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар А.А. Каваленя, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Л. Капылоў, намеснік старшыні Іванаўскага райвыканкама Р.М. Сыса, старшыня грамадскай арганізацыі «Беларускі фонд культуры» Т.І. Стружэцкі. Ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у мерапрыемстве ўзяў удзел намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інтстытут адукацыі Рэспублікі Беларусь», доктар педагагічных навук В.У. Зелянко. Міністэрства культуры прадстаўлялі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы – начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Н.І. Задзяркоўская. Таксама на пасяджэнні прысутнічалі протаіерэй, памочнік благачыннага па месіянерскім служэнні Алег Ілюшын і протаіерэй, памочнік благачыннага па сувязях з грамадскасцю Аляксей Цвікевіч.
Мінулыя выхадныя супалі не з адной важнай датай: святкавалі і Дзень ведаў, і Дзень беларускага пісьменства, і 400-годдзе беларускага «Буквара». З гэтай нагоды Рыгор Максімавіч Сыса ўручыў
Ігару Лявонавічу Капылову памятны сувенір і пажадаў усім удзельнікам канферэнцыі далейшага добрага супрацоўніцтва і плённай працы.
Прафесар Аляксандр Аляксандравіч Каваленя адзначыў, што невыпадкова ў гэтым годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства абраны наш горад – прыгажэйшы і ўтульны куточак беларускай зямлі:
– У гэтым годзе свята надзвычайнае, яно праходзіць у Год малой радзімы. Справа невыпадковая, бо ў Янаве, які знаходзіцца ў цэнтры палескага краю і паспяхова развіваецца, мінулае сустракаецца з сучаснасцю. Тут беражліва захоўваюць народныя традыцыі, тут знаходзіцца вялікая колькасць помнікаў, багатыя і мясцовыя моўныя гаворкі. Да таго ж, у Іванаўскім раёне робіцца шмат для захавання і вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны.

Kruglyj Stol 1
Kruglyj Stol 2
Kruglyj Stol 4
Kruglyj Stol 5
Kruglyj Stol 6


На канферэнцыі былі падведзены вынікі гэтай працы. Актыўна працавалі і былі адзначаны Граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі творчы калектыў Іванаўскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці (дырэктар С.Я. Качула), працоўны калектыў Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава (А.І. Данількевіч), педагагічны калектыў сярэдняй школы №4 г. Іванава (Я.В. Стасюк), працоўны калектыў Мотальскага музея народнай творчасці (В.Р. Кульбеда). Падзяка Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за значны асабісты ўклад у захаванні гісторыка-культурнай спадчыны раёна ўручана настаўніку сярэдняй школы №4 І.М. Максімовіч, старшыні Моладаўскага сельскага Савета С.М. Грабару і галоўнаму рэдактару Іванаўскай раённай газеты «Янаўскі край» І.У. Гетману.
– Безумоўна, у сённяшніх здабытках вялікая заслуга апантаных, дасведчаных людзей. Такіх, як У.В. Шэляговіч, адзін са старэйшых і вопытных былых начальнікаў аддзела культуры, В.Р. Мацукевіч, былы дырэктар Мотальскага музея народнай творчасці, Н.П. Куліч, дырэктар Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый, У.Ю. Сініцкі, дырэктар Моладаўскай школы мастацтваў, старэйшы ўдзельнік знакамітага ансамбля «Палешукі», В.А. Барадзінчык, начальнік аддзела культуры райвыканкама і многіх іншых. Гэта сённяшнія імёны малой радзімы. Асобны дзякуй шаноўнаму Ю.Ю. Бісуну, кіраўніку раёна, які таксама вельмі многае зрабіў для таго, каб захаваць культурную разнастайнасць Іванаўшчыны, – адзначыў Тадэвуш Іванавіч Стружэцкі.
Так, ад «Беларускага фонда культуры» музейнаму комплексу Напалеона Орды быў падораны новы экспанат – апошні і найбольш поўны альбом малюнкаў Напалеона Орды, падрыхтаваны на базе фондаў Кракаўскага музея. А таксама ўзнагароджаны ўжо названыя і найбольш заслужаныя работнікі Іванаўскага раёна. Памятны знак «Беларускага фонда культуры» «Рупліўцу – стваральніку» ўручаны У.В. Шэляговічу. Граматай «Беларускага фонда культуры» за шматгадовую плённую дзейнасць і значны ўклад у развіццё і папулярызацыю мясцовай народнай культуры адзначаны В.Р. Мацукевіч і Н.П. Куліч.
Ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэі Алег Ілюшын і Аляксей Цвікевіч павіншавалі прысутных са святам і падарылі раённай бібліятэцы кнігу «Новы запавет» у новым выданні, перакладзеным на беларускую мову.
На Іванаўшчыне налічваецца 124 аб’екты гісторыка-культурнага значэння, два з якіх – аб’екты сусветнай спадчыны, 19 – уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Навукоўцы выказалі меркаванне, што рэалізацыя гэтага патэнцыялу можа стаць крыніцай фарміравання бю-джэту і стварэння новых рабочых месцаў, прыватных турыстычных брэндаў раёна. Па гэтай тэме паміж удзельнікамі адбыўся навукова-прафесійны зацікаўлены дыялог. Свае даклады прадставілі больш за два дзясяткі выступоўцаў. А напрыканцы пася-джэння наш зямляк, гісторык і краязнавец
В.В. Мароз перадаў у падарунак бібліятэцы сваю кнігу «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны».    

Ірына ЗАЙМІСТ.
Фота аўтара.