Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

«Не зламі свой лёс»

Количество просмотров:

Здароўе – самае галоўнае багацце, што ёсць у чалавека. Таму вельмі важна зберагчы яго і пры гэтым не падвергнуць свой арганізм такім шкодным звычкам, як курэнне, алкагалізм і наркаманія. З гэтай мэтай 27 красавіка работнікамі СДК аг. Рудск для вучняў Рудскай СШ была праведзена прафілактычная праграма «Не зламі свой лёс».

Дадзенае мерапрыемства адрозніваецца ад звычайнай прафілактычнай праграмы тым, што яно праводзілася ў форме форума-тэатра. Гэта методыка інтэрактыўнай работы сярод розных пластоў грамадства, скіраваная на рашэнне сацыяльных праблем. Яе сутнасць заключаецца ў пошуку разам з удзельнікамі ў рамках прапанаванага міні-спектакля шляхоў рашэння праблемы ці выйсця са складанай жыццёвай сітуацыі. Праца вялася па станцыях: вёска «Папяроскіна», пасёлак «Наркотыкі», сяло «Алкагольнае», стадыён «Спартыўны». У кожным мястэчку навучэнцаў чакала новая сітуацыя, з якой трэба было знайсці правільны выхад і звярнуць увагу на негатыўны ўплыў шкодных звычак на жыццё чалавека. На канчатковай станцыі – стадыён «Спартыўны» – былі замацаваны атрыманыя ўменні і навыкі з дапамогай танцавальнага флэшмобу і ўручэння найбольш актыўным удзельнікам сувеніраў.

Ірына ЗАЙМІСТ.