Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Новы год з “Holiday Card Exchange”

Количество просмотров:

Навучэнцы сярэдняй школы №3 г. Іванава атрымалі паштоўкі ад сваіх “калег” з сямі школ – з Беларусі, Расіі, Канады, ЗША і Тайваня – у рамках міжнароднага праекта “Holiday Card Exchange”. Сутнасць праекта заключаецца ў абмене навагоднімі паштоўкамі, пры гэтым дзеці таксама атрымліваюць магчымасць пазнаёміцца і наладзіць кантакт з аднагодкамі з усяго свету, даведацца шмат цікавага пра традыцыі іншых народаў, дадаткова папрацаваць над англійскай мовай і, безумоўна, прадэманстраваць свой талент па падрыхтоўцы паштоўкі.

Праект нарадзіўся ў 2006 годзе і з таго часу толькі набіраў моц. Сёлета ён стаў рэкордным як па колькасці школ, так і па колькасці ўдзельнікаў: 19285 вучняў з 272 школ з 35 краін. Школы-ўдзельніцы дзеляцца на групы, у гэтым годзе іх было 34.
Праект складаецца з трох этапаў. На першым этапе (ён доўжыцца з 19 жніўня па 8 лістапада) удзельнікі рыхтуюць святочныя паштоўкі і лісты, у якіх распавядаюць пра адметныя рысы святкавання Новага года ў сваёй краіне і школе. На наступным этапе (з  1 лістапада па 31 снежня) школьнікі працуюць онлайн: кожны тыдзень яны атрымліваюць розныя заданні: даць звесткі пра сваю краіну, расказаць пра навагоднія і калядныя традыцыі, падзяліцца рэцэптам любімай святочнай стравы і г. д. На форуме ўдзельнікі могуць выкладваць фотаздымкі і задаваць пытанні сваім новым сябрам са школ-партнёраў. Таксама можа быць наладжана відэаканферэнцыя з партнёрамі. Заключны, трэці этап, доўжыцца з 15 снежня па 31 студзеня. Кульмінацыяй гэтага этапа з’яўляецца атрыманне паштовак, падрыхтоўка выставы ў школе, напісанне артыкула для школьнай/мясцовай газеты.
Мы прымалі ўдзел у праекце “Holiday Card Exchange” ўпершыню, але, думаецца, што гэты праект стане ў нашай школе традыцыйным, таму што ён змог зацікавіць усіх без выключэння: і тых, хто ствараў паштоўкі, і тых, каго захапіла выстава.

Святлана СЕВЯРЫН.