Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Падарожжа па краіне Мовазнавіі

Количество просмотров:

Да Дня роднай мовы быў прымеркаваны моўны турнір “Роднае слова беларускае…”, праведзены сельскай бібліятэкай аг.Тышкавічы сумесна са школьнай бібліятэкай. Вучні 5-8 класаў разам з настаўнікамі здзейснілі падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі.

Каманды “Сонейка” і “Хмарка” спаборнічалі ў конкурсах “Лесвіца”, “Эрудыт“, “Самы кемлівы”, “Арфаграфічны алімп”, “Ці ведаеш ты?”, якія суправаджаліся адпаведнай слайд-прэзентацыяй. Сваё веданне правілаў роднай мовы ўдзельнікі прадэманстравалі падчас “Лінгвістычнай эстафеты” і “Конкурса перакладчыкаў”.  Усе прысутныя дакрануліся да скарбаў народнай мудрасці, глыбей зазірнулі ў таямніцы роднага слова.
У кожным куточку Зямлі, дзе б'ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве ў штодзённай гамонцы, у песнях, школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры, пазнаёміцца з якімі можна было на тэматычнай кніжнай выставе “Святло роднага слова”.

Ірына САЛОМКА.