Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Образование

Падарункі з чароўнага куфэрка

Количество просмотров:

На тэатралізаванае прадстаўленне «Чароўны куфар Дзеда Мароза» запрасілі дзяцей і дарослых сельскія бібліятэка і Дом культуры аг. Дружылавічы.
На свята завіталі Зіма са сваімі сяброўкамі-сняжынкамі, Ліса, Баба Яга, Кашчэй і іншыя казачныя персанажы. Галоўная інтрыга прадстаўлення разгортвалася вакол Дзеда Мароза і Снягурачкі, за якіх гледачам прыйшлося пахвалявацца. Але, як зазвычай, у казцы з дапамогай чараўніцтва дабро перамагло зло. У навагодняй праграме былі заняты Ксюша Сахарэвіч, Юля Каткавец, Ірынка Лелеш, Лера Дзямковіч, Танечка Грэбень, Юля Казінская, Рома Пашкевіч, Вадзім Шумак і Крысціна Шумак.
Дзеці ад душы весяліліся ля навагодняй ялінкі: спявалі, дэкламавалі вершы, ладзілі гульні. У падарунак ад Дзеда Мароза яны атрымалі ласункі з яго чароўнага куфэрка.

Ірына САЛОМКА.