Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Образование

Пара любові і жалю

Количество просмотров:

20 лістапада ў 1948 годзе прыйшла ў свет зямны таленавітая паэтка Яўгенія Янішчыц. 25-ы лістападаўскі дзень 1988 года адзначыўся трагічным сыходам яе ў незваротнасць. Такім чынам, апошні месяц восені – час выказвання любові і ўдзячнасці «палескай летуценніцы» за яе пранікнёную творчасць, час жалю і смутку з нагоды расстання з ёй.

Літаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Жэні Янішчыц, ладзілася ў сельскай бібліятэцы аг. Рудск. Прысутныя мелі магчымасць успомніць гэтую абаяльную светлую жанчыну, душою дакрануцца да яе творчасці. Гучалі вершы паэткі, многія з якіх пакладзены на музыку.

Ірына САЛОМКА.